Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай культуры праз музычна-гульнявую дзейнасць

19.05.2021

Далучэнне дзяцей да народнай культуры з'яўляецца сродкам фарміравання ў іх патрыятычных пачуццяў і развіцця духоўнасці. Духоўны, творчы патрыятызм трэба прывіваць з ранняга дзяцінства. Цікавасць і ўвага да народнага мастацтва, у тым ліку і да музычнага, у апошні час у нашай краіне яшчэ больш узрасла. Праўдзіва мастацкай і натуральнай глебай для музычнага выхавання дзіцяці з'яўляецца фальклор таго народа, да якога ён належыць, як серада, у якой мастацтва арганічна зліта з жыццём і светапоглядам людзей. Народнае мастацтва дорыць дзецям сустрэчы з напеўнымі і шчырымі мелодыямі, з сапраўднай, жывой, вобразнай і ласкавай роднай мовай.                                                         

 Беларускі фальклор-душа беларускага мастацтва, беларускай музыкі. Творы народнага фальклору неацэнныя. У іх само жыццё. Яны павучальныя чысцінёй і непасрэднасцю. Знаёмства з музычнымі фальклорнымі творамі заўсёды ўзбагачае і надае высакароднасць. І чым раней датыкаецца з ім чалавек, тым лепш.

 

У нашай установе адукацыі прайшло метадычнае аб'яднанне на тэму «Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай культуры праз музычна-гульнявую дзейнасць”

Задачамі яго з’яўляюцца:

  • далучаць дзяцей да беларускай культуры і мовы;
  • пашыраць уяўленні пра свята “Гуканне высны”;
  • развіваць цікавасць да музычнага выканання і творчасці да народных трацыцый і свят;
  • выхоўваць пазітыўнае стаўленне да музычнага мастацтва.